BE RU EN

Navi здыме кліп на песню для «Еўравізіі» на МТЗ

  • 9.02.2017, 11:59

Спецыяльна для музыкаў завод выдзеліў два трактары.

Гурт NAVI здыме кліп на песню для «Еўравізіі» на Менскім трактарным заводзе, паведаміў БелТА прэс-сакратар ААТ «МТЗ» Павел Тухто.

«На Менскі трактарны завод звярнуўся гурт NAVI з просьбай зняць кліп на песню «Гісторыя майго жыцця», з якой яны будуць выступаць на «Еўравізіі». Вядома ж, была дадзеная згода. Здымкі пройдуць сёння ў цэхах, так і на адкрытай пляцоўцы. Артысты змогуць сесці за стырно, каб праехаць на трактары. Спецыяльна для іх выдзелена два трактары BELARUS-3522», - распавёў Павел Тухто.

Нагадаем, што гурт NAVI выступіць у другім паўфінале «Еўравізіі-2017». Песню «Гісторыя майго жыцця» каманда выканае 11 траўня. Беларусь 14-ым разам возьме ўдзел у самым маштабным музычным шоў Еўропы, і песня на беларускай мове прагучыць на міжнародным конкурсе ўпершыню.

Перш канкурсанты з Беларусі выконвалі кампазіцыі на ангельскай. Удзел у конкурсе возьмуць 43 краіны. У першым паўфінале выступяць 18 краін, у другім - 19.

Апошнія навіны