BE RU EN

Самалёт «Белавія» выцягвалі цягачом з аэрапорта Адэсы

  • 8.02.2017, 18:01

У адэскім аэрапорце з дапамогай цягача выцягвалі самалёт «Белавія», які з'ехаў з паласы.

Пасля ўчорашняй пасадкі самалёта Boeing737 авіякампаніі «Белавія» ў Міжнародным аэрапорце «Адэса» экіпаж пры павароце з абледзянелай паласы на стырнавую дарожку дапусціў з'езд аднаго з колаў шасі на грунт, паведамляе газета Думская.

Аэрадромныя службы з дапамогай цягача вярнулі самалёт на стырнавую дарожку, але праца аэрапорта была заблакаваная на некаторы час. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Гэты інцыдэнт можа быць класіфікаваны як перадумова да лётнага здарэння. Вядзецца расследаванне.

Сёння аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны