BE RU EN

У Менску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус

  • 8.02.2017, 17:26

Да ДТЗ прывяло невыкананне дыстанцыі падчас руху.

Пасажырскі аўтобус і тралейбус сутыкнуліся сёння ў Менску на вуліцы Кіжаватава, паведаміў БелТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Сяргей Заранік.

«Па медыцынскую дапамогу ніхто з пасажыраў на гэты момант не звяртаўся», - дадаў ён. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося блізу 13.20.

Паводле звестак ДАІ, аўтобус рухаўся ў бок вуліцы Рыжскай па вуліцы Кіжаватава ў першай паласе. Кіроўца аўтобуса дапусціў сутыкненне з тралейбусам маршруту №43, што рухаўся наперадзе, калі той прытармазіў.

Паводле папярэдніх звестак, да ДТЗ прывяло невыкананне дыстанцыі руху.

Апошнія навіны