BE RU EN

У Любані згарэў школьны аўтобус

  • 7.02.2017, 10:43

Прычына ўзгарання высвятляецца.

6 лютага а 15:15 у Любані загарэўся школьны аўтобус ПАЗ, які стаяў у гаражы. Як паведамілі ў МНС, кіроўца праводзіў рамонтныя работы, а незадоўга да пачатку пажару ён выйшаў у суседні гаражны бокс. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сацыялістычнай. Калі падраздзяленні МНС прыбыла на месца, з гаражнага бокса ішоў дым. З агнём справіліся, аднак у выніку пажару быў знішчаны не толькі аўтобус, але і перакрыццё будынка.

Ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны