BE RU EN

Кіроўца на слізкай дарозе не змог затармазіць і праляцеў мяжу

  • 5.02.2017, 19:11

Аўтамабіль спыніўся толькі праз 50 метраў, але ўжо на тэрыторыі чужой дзяржавы.

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі грамадзян, якія нелегальна перасеклі польска-расейскую мяжу і на 50 метраў заехалі на тэрыторыю Расеі. Абое-грамадзяне Польшчы - мужчына і жанчына - аштрафаваныя, паведамляе «Радыё Польшча».

Здарэнне мела месца ўночы з суботы на нядзелю. Супрацоўнікі памежнай службы ў горадзе Венгажэва (Węgorzewo) неслі службу на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расеі. У пэўны момант яны заўважылі аўтамабіль Opel Frontera, які рухаўся ў бок мяжы. Памежнікі далі сігнал для таго, каб аўто спынілася. Аднак пры спробе тармажэння Opel пачало заносіць на слізкай дарозе. Аўтамабіль па інэрцыі прасунуўся наперад і спыніўся праз 50 метраў, але ўжо на тэрыторыі Расеі.

Пасажыры аўто, 31-гадовы мужчына і 28-гадовая жанчына, адразу ж вярнуліся назад у Польшчу. Кіроўца і пасажырка паведамілі, што яны немясцовыя і што яны заблукалі, і далі на гэта адпаведныя дакументы. Памежнікі адпусцілі «нелегалаў», аднак перад гэтым аштрафавалі на 500 злотых (115 еўраў) кожнага з іх за нелегальнае перасячэнне мяжы.

Апошнія навіны