BE RU EN

У Менску Porsche збіў на пераходзе жанчыну

  • 3.02.2017, 10:15

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Смяротны наезд адбыўся 3 лютага, а 07.50, на сталічнай вуліцы Заборскага. Пра гэта tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца Porsche ехаў з боку вуліцы Старажоўскай у кірунку вуліцы Багдановіча і ўчыніў наезд на 52-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны