BE RU EN

У Светлагорску маладзёны стралялі з пнеўматыкі па падлетках

  • 28.02.2017, 21:13

Маладзёны былі п'яныя і надумалі высветліць стасункі з непаўналетнімі, якія каталіся з горкі на дзіцячай пляцоўцы.

У Светлагорску ў мікрараёне Бярэзіна 22-гадовыя мясцовыя жыхары зладзілі страляніну па падлетках, якія каталіся з горкі, паведамляе tut.by.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 12 лютага. Маладзёны былі п'яныя і надумалі высветліць стасункі з непаўналетнімі, якія каталіся з горкі на дзіцячай пляцоўцы. Сварка скончылася стралянінай па спалоханых падлетках-уцякачах.

Патруль, які прыбыў на месца выкліку, затрымаў стралкоў, у аднаго з іх пры асабовым даглядзе быў знойдзены пнеўматычны пісталет маркі Borner. У дачыненні да маладзёнаў распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».

Апошнія навіны