BE RU EN

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна

  • 28.02.2017, 14:49

Этна з'яўляецца самым высокім дзейным вулканам Еўропы.

На італійскай выспе Сіцылія пачалося вывяржэнне лавы з паўднёва-ўсходняга кратэра вулкана Этна.

На думку экспэртаў, цяперашняе вывяржэнне, якое суправаджаецца невялікімі выбухамі і выкідам вулканічных бомбаў, не ўяўляе пагрозы, паведамляе lenta.ru.

Міжнародны аэрапорт Фантанароса, размешчаны ля падножжа Этны, працуе ў штатным рэжыме.

Этна з'яўляецца самым высокім дзейным вулканам Еўропы, яго вышыня складае звыш 3,3 тысячы метраў над узроўнем мора.

Апошнія навіны