BE RU EN

У Літве двое чалавек асуджаныя за шпіянаж на карысць Расеі

  • 28.02.2017, 14:23

Інфармацыя аб літоўскім войску і паветранай паліцыі NATO каштавала ад 500 да 1000 еўраў.

Шаўляйскі акруговы суд Літвы ў аўторак, 28 лютага, прызнаў вінаватымі ў шпіянажы былога афіцэра ўзброеных сіл Літвы і грамадзяніна Расеі, з якім былы афіцэр перадаваў сакрэтныя звесткі, піша DW.

Былы афіцэр Сяргей Пусін, які праходзіў службу на авіябазе літоўскіх ВПС, быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Грамадзянін Расеі Сяргей Маісеенка атрымаў 10 гадоў зняволення - акрамя шпіянажу яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні боепрыпасаў, выбухоўкі і баявых гранат.

Расейскі агент у NATO

Паводле звестак следства, Пусін быў завербаваны выведкай Расеі ў 2012 годзе і да 2014 года перадаваў звесткі аб узброеных сілах Літвы і місіі NATO ў патруляванні паветранай прасторы краін Балтыі. Маісеенка забяспечваў Пусіна тэхнікай для шпіёнскіх дзеянняў і плаціў яму за інфармацыю ад 500 да 1000 еўраў.

Абвінавачаныя знаходзяцца пад арыштам з 29 снежня 2014 года.

Апошнія навіны