BE RU EN

Оле-Эйнара Б'ёрндалена абрабавалі па дарозе ў Пхенчхан

  • 27.02.2017, 21:43

Муж Дар'і Домрачавай стаў ахвярай рабавання падчас пералёту маршрутам Менск - Хельсінкі - Пхенчхан.

У 8-разовага алімпійскага чэмпіёна скралі некалькі асабістых рэчаў. Таксама ў Карэю, дзе пройдзе этап Кубка свету і Алімпійскія гульні 2018 года, яшчэ не прыбылі ягоны карабін і 15 пар лыж.

- Скралі мае новыя лыжныя акуляры, мой выдатны налобны ліхтарык і бяздротавы дынамік. Таксама знік лазэрны апарат, які я выкарыстоўваю для лячэбных працэдур. Калі вы ўбачыце чалавека ў добрых лыжных акулярах з асвятленнем, ды яшчэ і з музыкай, то гэта той самы злодзей.

Мой карабін усё яшчэ ў Хельсінкі, а лыжы наогул невядома дзе. У Хельсінкі мяне спынілі і сказалі, што ў чахле для карабіна ёсць нейкая вадкасць. Я сказаў, што гэта зброевая аліва, і што яны могуць расчыніць чахол і пераканацца ў гэтым. Супрацоўнікі зрабілі гэта, аднак карабін так і не адправілі. Галоўнае, каб мне даслалі карабін і лыжы, — цытуе Б'ёрндалена vg.no.

Апошнія навіны