BE RU EN

Сацсетка «ВКонтакте» зламалася

  • 27.02.2017, 20:53

У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» адбыўся новы маштабны збой.

Карыстальнікі папулярнай расейскай сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» скардзяцца на маштабны збой. У сацыяльнай сетцы недаступныя малюнкі, відэа і аўдыёзапісы.

Карыстальнікі «ВКонтакте» сышлі скардзіцца на непаладкі ў Twitter, дзе акурат вывелі ў топ хэштэг #вкживи.

Прычыны збою пакуль невядомыя. Апошні значны збой ва «Вконтакте» быў заўважаны 24 траўня 2016 года. Тады карыстальнікі скардзіліся на павольную загрузку.

Апошнія навіны