BE RU EN

Данкверт: Беларусь легалізуе санкцыйную прадукцыю

  • 27.02.2017, 18:51

Беларусь у 2016 годзе легалізавала 255 тысяч тон санкцыйных яблыкаў і груш для пастаўкі ў РФ.

Беларусь у 2016 годзе легалізавала для пастаўкі ў РФ 255 тысяч тон яблыкаў і груш з краін, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, мяркуе Рассельгаснагляд.

«Наш аналіз паказаў, што 24 краіны Афрыкі, якія значыліся як пастаўшчыкі яблыкаў і груш ў Беларусь, пацвердзілі, што не адгружалі садавіну ў Беларусь, такім чынам, 255 тысяч тон садавіны, якія паступілі нібыта з гэтых краін, - гэта легалізацыя санкцыйнай прадукцыі», - заявіў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Сярод краін, фіта-санітарныя сертыфікаты якіх былі падробленыя, - Гвінея, Малі, Буркіна-Фасо, Бенін, Ліберыя і іншыя.

Напраўду, паводле ягоных слоў, маштаб парушэнняў можа быць большым.

Спаслаўшыся на афіцыйныя звесткі беларускай статыстыкі, кіраўнік Рассельгаснагляду паведаміў, што летась Беларусь завезла 744 тысячы тон яблыкаў і груш і вырасціла 140 тысяч тон. У Расею, паводле афіцыйных звестак, было пастаўлена 210 тысяч тон.

«Атрымліваецца, што ў краіне засталося 674 тысячы тон яблыкаў і груш, душавое спажыванне ў гэтым выпадку, уключаючы бяззубых немаўлятаў, склала 74,8 кг», - сказаў ён.

Сярэдні кошт яблыкаў, паводле звестак Белстата, склаў $1,74 за кг.

Толькі за апошні тыдзень Рассельгаснагляд паведаміў аб выяўленні яблыкаў з Польшчы ў Маскоўскай вобласці, Кургане, Краснаярску і іншых рэгіёнах. Садавіна паступілі з Беларусі. Уся санкцыйная прадукцыя была знішчаная.

Апошнія навіны