BE RU EN

Пратэстоўцы заклікаюць да мітынгу ў Курапатах

  • 27.02.2017, 17:20

Улады маюць намер прадоўжыць будоўлю бізнэс-цэнтра ля Курапатаў.

Камісія для разгляду вынікаў грамадскіх слуханняў сабралася сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна Менска і зацвердзіла змены, паводле якіх канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтра, не ўваходзіць у ахоўную зону.

Прадстаўнік «Мінскграда» прадэманстраваў план, спыніўшыся на некаторых аб'ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне - установе аховы здароўя і паркоўках. Аб будаўніцтве бізнэс-цэнтра нічога не было сказана, піша nn.by.

9 чалавек прагаласавалі «за», 1 - «супраць», 1 - устрымаўся. Такім чынам, дэталёвы план зацверджаны.

Акрамя прадстаўнікоў камісіі, на паседжанне прыйшлі блізу 30 грамадскіх актывістаў, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юрась Беленькі, Павел Севярынец, а таксама жыхары Першамайскага і Савецкага раёнаў. Грамадскасць намагала, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны пляцу каля Курапатаў, дзе пачалася будоўля офіснага цэнтра.

Палітыкі Аляксей Янукевіч і Павел Севярынец заклікалі правесці ў пятніцу а 18.00 агульнагарадскі мітынг ля Курапатаў.

Апошнія навіны