BE RU EN

Ранальду стаў найлепшым выканаўцам пенальці за ўсю гісторыю Гішпанскай лігі

  • 27.02.2017, 15:58

Партугальскі паўабаронца заняў першы радок, пасля рэалізаванага 11-метровага ўдару ў матчы з «Вільярэалам».

Вінгер «Рэала» Крышціяну Ранальду абышоў Уга Санчэса і выйшаў на 1-е месца ў спісе найлепшых выканаўцаў пенальці за ўсю гісторыю Ла Лігі, піша football.ua.

Сёння «Рэал» вырваў перамогу 3:2 над «Вільярэалам», саступаючы 0:2 падчас матча. Крышціяну Ранальду з пенальці зраўняў лік у паядынку.

Пасля гола з 11 метраў у браму «Севільі» 15 студзеня партугалец займаў 1-ы радок у спісе найлепшых бамбардзіраў у пенальці Ла Лігі. Яго Крышціяну дзяліў з другой легендай «Рэала» - Уга Санчэсам. Цяпер жа на рахунку Ранальду 57 забітых з пенальці мячоў у чэмпіянаце Гішпаніі і аднаасобнае лідарства ў гэтым паказчыку.

На рахунку нападніка «Барселоны» Ліянэля Мэсі 43 рэалізаваныя ўдары з 11 метраў.

Апошнія навіны