BE RU EN

Віктар Януковіч абвясціў пра скасаванне шлюбу з жонкай

  • 27.02.2017, 15:08

Беглы экс-прэзідэнт Украіны заявіў, што канчаткова разышоўся з жонкай Людмілай пасля 45 гадоў шлюбнага жыцця.

Пра гэта Віктар Януковіч заявіў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel (пераклад - nn.by).

Людміла Януковіч запомнілася «яскравым» выступам на мітынгу ў Данецку падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004 года.

Са слоў Януковіча, цяпер ён жыве ў неафіцыйным шлюбе з сястрой сваёй былой кухаркі Любоўю Паляжай, разам з якой збег з Украіны ў 2014 годзе.

Любоў Паляжай

Фінансава яго падтрымлівае, са слоў Януковіча, старэйшы сын Аляксандр.

«Падчас размовы Януковіч не раз блытаўся і стараўся пазбягаць складаных пытанняў, аднак адкрыта распавёў пра асабістае жыццё», - адзначае выданне.

Януковіч адзначыў, што толькі некалькі разоў сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным: «Разумею, мае праблемы не ягоны ўзровень».

Апошнія навіны