BE RU EN

Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 27.02.2017, 14:00

Рада ЕЗ 27 лютага прыняла пастанову аб падаўжэнні абмежавальных захадаў у дачыненні да Беларусі на адзін год, да 28 лютага 2018 года.

Пра гэта Charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рады Еўразвязу.

Абмежавальныя захады ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і замарожванне актываў, а таксама ўязную забарону ў дачыненні да чатырох асоб, пазначаных у сувязі з нерасследаванымі знікненнямі ў 1999 і 2000 гадах двух апазіцыйных палітыкаў, бізнэсоўца і журналіста.

Рада таксама зняла абмежавальныя захады на экспарт у Беларусь біятлоннага рыштунку пры ўмове папярэдняга адабрэння кампетэнтнымі нацыянальнымі органамі ў кожным асобным выпадку.

Як паказвалася ў рэзалюцыі Рады 15 лютага 2016 года, ключавой умовай для фармавання палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі застаюцца рэальныя крокі ў галіне выканання асноўных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека.

Апошнія навіны