BE RU EN

Сасновіч і Азаранка падняліся ў рэйтынгу WTA

  • 27.02.2017, 11:40

У абноўленым рэйтынгу лідзіруе амерыканка Серэна Уільямс.

27 лютага быў апублікаваны абноўлены варыянт рэйтынгу WTA. У ім лідзіруюць амерыканка Серэна Уільямс, немка Ангеліка Кербер, чэшка Караліна Плішкова, паведамляе «Еўрарадыё».

Вікторыя Азаранка, якая яшчэ не гуляе, паднялася з 18-га на 17-ты радок. Аляксандра Сасновіч пасля ўдалага выступу на турніры ў Будапешце паднялася з 123-га на 116-е месца. Арына Сабаленка апусцілася з 140-га на 141-е, а Вольга Гаварцова — з 173-га на 179-е, Вера Лапко — з 296-га на 298-е.

Апошнія навіны