BE RU EN

Самалёт «Аэрафлота» экстрана сеў у Цюрыху праз узгаранне ў рухавіку

  • 26.02.2017, 19:08

Гэта другі за дзень лайнер «Аэрафлота», які праз тэхнічныя збоі вяртаецца ў аэрапорт вылету.

Пасажырскі самалёт расейскай авіякампаніі «Аэрафлот» здзейсніў экстранную пасадку ў швейцарскім Цюрыху праз узгаранне ў адным з рухавікоў, паведамляе ў сваім Twitter партал Breaking Flight News, які адсочвае рух грамадзянскай авіяцыі. Гэта другі за дзень лайнер «Аэрафлота», які праз тэхнічныя збоі вяртаецца ў аэрапорт вылету, паведамляе РБК.

Паветранае судна Airbus A321, што стварала рэйс з Цюрыха ў Маскву, вылецела з швейцарскага аэрапорта а 15.40 мск. Са слоў відавочцы, на якога спасылаецца нямецкае выданне 20 Minuten, у момант узлёту быў чутны трэск, з левага рухавіка пачаў ісці дым. Самалёт кружыў у небе каля Бодэнскага возера цягам двух гадзін, пасля чаго развярнуўся і стаў кіравацца да аэрапорта вылету.

Пасадка пасажырскага самалёта прайшла паспяхова. Прадстаўнік расейскай авіякампаніі ў размове з выданнем не ўдакладніў, колькі людзей знаходзіліся ў лайнеры, аднак удакладніў, што ўсе пасажыры змогуць вылецець у Маскву вячэрнім рэйсам у нядзелю, 26 лютага.

Прадстаўнік расейскага перавозчыка ў размове з «РІА Новостями» не ўказаў, чаму лайнер запытаў экстранную пасадку, але адзначыў, што гэта адбылося «праз тэхнічныя прычыны».

Раней «Інтэрфакс» паведаміў пра тое, што ў ноч на 26 лютага самалёт «Аэрафлота» з 82 пасажырамі на борце, які накіроўваўся з казахстанскага Актау ў Маскву, вярнуўся ў аэрапорт вылету праз збой вентыляцыйнай сістэмы.

Апошнія навіны