BE RU EN

Крэйг Вудкрафт: Каманда павінна гуляць з характарам, з вялікім імпэтам

  • 25.02.2017, 21:30

Галоўны трэнер менскага «Дынама» падзяліўся эмоцыямі пасля паразы ад «Лакаматыва».

- Найперш віншую Аляксея з перамогай ягонай каманды. Што магу сказаць? У нас не было дастатковай жадання. У плэй-оф каманда павінна гуляць абсалютна па-іншаму, абсалютна не так, як мы гулялі сёння. Мы не для гэтага спрабавалі наладзіць каманду за мінулы год. Каманда павінна гуляць з характарам, ахвотай, вялікім імпэтам. На жаль, сёння мы гэтага не бачылі. Шкада, што хлопцы цягам серыі гэтага пакуль што не зразумелі і не разумеюць.

Сёння «Лакаматыў» перамог за кошт гульні ў няроўных складах. Яны перамаглі нас і ў большасці, і ў меншасці. Таксама «Лакаматыў» добра скарыстаўся сваімі шанцамі і не дазволіў скарыстацца нашымі.

Тое, што было сёння, непадобна да гульні каманды, якая стаіць на краі бездані і якой трэба з усіх сіл старацца перамагчы, - распавёў Крэйг Вудкрафт у інтэрв'ю by.tribuna.com.

- Сённяшняя адсутнасць Палушая звязана з медыцынскімі паказаннямі?

- Так.

- Ці ёсць імавернасць ягонага вяртання да панядзелка.

- Спадзяемся, што так і будзе. Ён адновіцца з дня на дзень.

- Перад плэй-оф вы сказалі, што «Дынама» гатова на 100 адсоткаў. Ці няма супярэчнасці з лікам 0:3 у серыі?

- Я магу сказаць, што мы гатовыя, але, на жаль, пакуль што ў нас не атрымліваецца рэалізаваць свае магчымасці. Мы гуляем як можам. Але ў плэй-оф ты павінен умець устаць, паказаць свой характар, выйсці на гульню, наладзіцца на спаборніка. І рэч не ў тым, як Аляксей разабраў нашу каманду. Проста пакуль хлопцы не гатовыя паказаць свой характар, а цяпер гэта важна. Не трэба блытаць гэта з недападрыхтоўкай да гэтых матчаў. Не, не ў гэтым рэч.

- Што плануеце рабіць, каб змяніць псіхалагічны стан каманды?

- Калі ты стаіш на ўскрайку бездані, я не думаю, што табе патрэбны хтосьці для псіхалагічнай дапамогі. Калі ты прафесіянал, то павінен сам выйсці і давесці. Павінен гуляць за сябе, за каманду, за заўзятараў. Калі ты да гэтага не гатовы, то ты дакладна не прафесіянал. Адказ будзе "не": я не буду дадаткова матываваць гульцоў. Яны ведаюць, за што гуляюць і ведаюць, як павінны гэта рабіць.

- Ці былі ў вашай кар'еры сітуацыі, калі вы стаялі на ўскрайку бездані і вам удалося адысці ад яе?

- Я змагаюся усё сваё жыццё, таму я ведаю, што такое характар байца. Пры ліку 0:3 серыя можа быць скончаная толькі ў тым выпадку, калі гульцы вызначаць для сябе, што мы саступілі гэтую серыю і апусцяць рукі. Я спадзяюся, што ў нашай раздзявальні значна больш характару, чым хлопцы паказваюць у гэтай серыі. У плэй-оф гульню вядуць толькі сапраўдныя мужчыны, якія хочуць перамагчы. Калі ты гэтага хочаш, то ты будзеш гэта рабіць. Няма ніякай чароўнай прамовы або пілюлі. Спадзяюся на тое, што яны гатовыя выйсці і паспрабаваць пераламаць ход серыі. Але пакуль, на жаль, я гэтага не бачыў.

- Пасля апошніх двух матчаў Скрывенс пакідаў лёд першым і не дзякаваў заўзятарам. Ці меў ён рацыю?

- Па-першае, я пра гэта не ведаў. Па-другое, Бэн - не той хлопец, які будзе паказваць непавагу да заўзятараў, клубу, камандзе. Думаю, ён проста быў вельмі засмучаны. Магчыма, гэта неяк можа растлумачыць тваё тлумачэнне.

Апошнія навіны