BE RU EN

БНК абвяшчае набор валанцёраў

  • 25.02.2017, 18:15

Дзейнасць Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ўсё больш прыцягвае ўвагу беларусаў.

Пра гэта адзін з лідараў апазіцыі Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Беларускі Нацыянальны Кангрэс з'яўляецца аб'яднаннем агульнанацыянальных арганізацый і рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл. Прадстаўнікі суб'ектаў Кангрэса маюць роўныя правы і прадстаўніцтвы ў яго Радзе, у якой цяпер працуюць чальцы ўсіх дэмакратычных партый краіны без выключэння.

Кааліцыйны статус БНК і роўнасць яго суб'ектаў дазваляе нам быць цэнтрам аб'яднання ўсіх дэмакратычных сілаў краіны, адкрытым для далучэння тых арганізацый, якія пакуль адмаўляюцца ад кансалідацыі.

Умацаванне БНК і яго актыўная дзейнасць усё больш прыцягвае ўвагу грамадства. Расце колькасць грамадзян краіны, якія раней не ўдзельнічалі ў грамадскай дзейнасці і не ўваходзяць ні ў якія арганізацыі, а цяпер выказваюць жаданне быць у нашых шэрагах. Асабліва гэты працэс актывізаваўся пасля Маршу абураных беларусаў 17 лютага.

Новыя прыхільнікі БНК падтрымліваюць патрабаванні Марша, але не маюць палітычнага досведу. Ім складана далучыцца да нашай дзейнасці адразу праз сяброўства ў адной з дэмакратычных партый або арганізацый. А праз кааліцыйны статус БНК наўпроставае сяброўства ў Кангрэсе было недапушчальным.

Каб захаваць кааліцыйны статус БНК, але даць магчымасць новым людзям далучыцца да нашай дзейнасці, Рада пастанаўляе:

1. Заснаваць групы «Валанцёраў БНК».

2. Публічна абвясціць набор у групы «Валанцёраў БНК».

3. Рэгіянальным кааліцыям БНК сфармаваць рэгіянальныя групы «валанцёраў БНК» і ўключыць іх у склад кааліцый у якасці раўнапраўных суб'ектаў.

4. У выпадку фармавання цэнтральнага кіроўнага органа «Валанцёраў БНК», уключыць яго прадстаўніка ў склад нашай Рады.

5. Сімволікай «Валанцёраў БНК» зацвердзіць сімволіку БНК», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны