BE RU EN

У нядзелю будзе да 4 градусаў

  • 25.02.2017, 15:38

Мокры снег і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 26 лютага.

У нядзелю, 26 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі і парывісты вецер, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы на захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Прагназуецца слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, удзень будзе мінус 1 - плюс 4 градусы.

Апошнія навіны