BE RU EN

Берасцейскія памежнікі затрымалі коней у мікрааўтобусе

  • 25.02.2017, 14:36

Увечары 20 лютага берасцейскія памежнікі атрымалі ад украінскіх калегаў інфармацыю пра магчымую пераправу коней праз мяжу.

Калі трывожная група прыбыла да месца меркаванай пераправы, то выявіла сляды жывёлаў, што вялі з Украіны ў Беларусь, паведамляе «Вечерний Брест».

А пазней памежнікі сумесна з супрацоўнікамі ОБЭП і ДАІ Кобрынскага РАУС у лясным масіве побач з в. Альхоўкай спынілі мікрааўтобус, у якім у якасці пасажыраў ехалі... пяць коней. Кіроўца, грамадзянін Беларусі, сцвярджаў, што жывёлы належаць яму. А вось растлумачыць – куды і навошта ён іх вязе – не змог.

У дачыненні да гаспадара коней распачаты адміністрацыйны працэс паводле двух артыкулаў КаАП Беларусі – незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць і парушэнне ветэрынарных правілаў. Максімальныя санкцыі паводле гэтых артыкулаў прадугледжваюць штраф памеры да 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны