BE RU EN

АМАПу на вуліцах стане менш?

  • 25.02.2017, 13:21

Міністр унутраных справаў Беларусі абяцае, што амапаўцы перастануць патруляваць у грамадскіх месцах.

«Простае патруляванне на вуліцах – гэта залішняя функцыя для атрада, таму ў найбліжэйшы час мы яе перагледзім і мінімізуем прысутнасць АМАПу ў грамадскіх месцах. Хай ягоныя супрацоўнікі больш трэніруюцца, каб быць гатовымі апынуцца там, дзе гэтага запатрабуе абстаноўка. Такое ўжыванне АМАПу, як кіданне яго ва ўсе куткі краіны толькі дзеля дэманстрацыі сілы, будзе выключанае з практыкі МУС», – сказаў Ігар Шуневіч у інтэрв'ю sb.by.

Апошнія навіны