BE RU EN

Хіт інтэрнэту: Мядзведзіца прымусіла дзіцяня перайсці раку

  • 25.02.2017, 13:13

Калумбійскае ўрадавае агенцтва аховы прыроды апублікавала відэа з непаслухмяным медзведзянём і ягонай мамкай.

На відэазапісе акулярная мядзведзіца спрабуе перавесці спалоханае дзіцяня цераз невялікую раку. Медзведзяня супраціўляецца і ўцякае, але маці бярэ яго за шкірку і зацягвае ў ваду, паведамляе РІА Навіны.

Акулярныя мядзведзі ўваходзяць у чырвоную кнігу Міжнароднага звяза аховы прыроды (МЗАП). Цяпер у свеце жыве блізу дваццаці тысячаў асобінаў.

Запіс быў прымеркаваны да міжнароднага дня абароны мядзведзяў, адзначае Daily Mail.

Апошнія навіны