BE RU EN

Менчукоў папярэдзілі, што метро будзе дрэнна пахнуць

  • 25.02.2017, 12:17

Непрыемны пах можа быць на станцыях метро «Уручча» і «Пятроўшчына».

25 і 26 лютага ў метро будуць фарбаваць шляхавы бетон: яго пакрыюць бітумным лакам для абароны ад эрозіі і разбурэння.

«На названых і суседніх станцыях узмоцнены рэжым працы вентыляцыі, разам з тым магчымы спецыфічны пах гідраізаляцыйнага лаку», – тлумачаць у афіцыйным запісе метро ў Твітары.

Апошнія навіны