BE RU EN

СБУ выкрыла механізм фінансавання тэрарыстаў «ЛНР» уладамі РФ

  • 25.02.2017, 11:45

Для гэтага ў Расеі быў створаны кішэнны «Фонд падтрымкі міжнародных гуманітарных праектаў».

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) выкрылі механізм фінансавання тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» урадам Расеі.

Як паведамляе прэс-служба СБУ, бюджэт «ЛНР» на першы квартал 2017 года прадугледжвае паступленне больш за 11 млрд рублёў. Верхаводы тэрарыстаў здольныя сабраць толькі 2 млрд. Астатняя сума запланаваная ў выглядзе фінансавай дапамогі ад урада РФ. Праект бюджэту т. зв. «Народная рада» ЛНР «узгадняла з профільнымі расейскімі міністэрствамі».

Для ўтойвання расейскага фінансавання «ЛНР» і пазбягання дадатковых эканамічных санкцый у РФ быў створаны кішэнны «Фонд падтрымкі міжнародных гуманітарных праектаў» (прэзідэнт – грамадзянін Расеі Уладзімір Ігаравіч Пашкоў). Заснавальнікам Фонду, зарэгістраванага ў канцы 2015 года, з'яўляецца маскоўскі «Міжнародны разліковы банк».

Супрацоўнікі СБУ высветлілі, што Фонд праз рахункі расейскай некамерцыйнай арганізацыі «Цэнтр міжнародных разлікаў» накіроўвае грошы непасрэдна ў «дзяржаўны банк “ЛНР”». Спонсары тэрарыстаў пакрываюць з гэтых паступленняў адмоўнае сальда бюджэту.

Сярод іншага, «народная міліцыя ЛНР» атрымала больш за 820 млн рублёў, «МГБ ЛНР» – амаль 100 млн рублёў.

Значныя сродкі ідуць на фінансаванне прапагандысцкай працы сярод насельніцтва для дыскрэдытацыі Украіны. Бюджэт прапагандыстаў «ЛНР» складае амаль 30 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны