BE RU EN

Юры Жыгамонт стане вядоўцам каталіцкага «Радыё Марыя»

  • 24.02.2017, 21:48

Новая перадача на «Радыё Марыя» будзе называцца «Паломнічаем разам».

Юры Жыгамонт – знакаміты аўтар і вядоўца перадачы «Падарожжа дылетанта» – паведаміў, што пагадзіўся весці аўтарскую перадачу для беларускай рэдакцыі каталіцкага «Радыё Марыя».

Новая перадача на «Радыё Марыя» будзе называцца «Паломнічаем разам», паведамляе catholic.by.

У 2012 годзе Юры Жыгамонт быў узнагароджаны нагрудным знакам Мінкульта «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі». Ягоная перадача «Падарожжа дылетанта» выходзіла на беларускім тэлебачанні цягам 15 гадоў, з 2015 года прадаўжае выходзіць у інтэрнэце.

Апошнія навіны