У выходныя на некалькіх станцыях менскага метро можа быць нязвыклы пах
- 24.02.2017, 21:34
Гэта звязана з працамі, якія будуць праводзіць у метро ўночы 25 і 26 лютага.
У суботу і нядзелю на станцыях метро «Уручча» і «Пятроўшчына» можа быць спецыфічны пах, які нядаўна менчукі ўжо адчувалі на Маскоўскай лініі. Пра гэта пішуць у афіцыйным запісе падземкі ў Twitter.
Паведамляецца, што ўночы 25 і 26 лютага на станцыях «Уручча» і «Пятроўшчына» будуць фарбаваць шляхавы бетон, у сувязі з чым у метро можа з'явіцца спецыфічны пах.
Бетон накрыюць гідрафобным бітумным лакам для абароны ад разбурэння і эрозіі.
«На названых і суседніх станцыях узмоцнены рэжым працы вентыляцыі, разам з тым магчымы спецыфічны пах гідраізаляцыйнага лаку», – тлумачаць у паведамленні.