BE RU EN

Макс Корж зняў кліп у Серабранцы

Песня называецца «Малы пасталеў».

24 лютага самы папулярны беларускі рэпер апублікаваў новае відэа. Кліп на песню «Малы пасталеў» ён зняў у Менску. Сюжэт: хлопец, які жыве ў прыватным сектары Грушаўкі, зганяе белы татаў «Форд», піша kp.by.

– Малы пасталеў, – тлумачыць Макс Корж, стоячы на фоне ўніверсама «Серабранка» на перакрыжаванні Пляханава і Ракасоўскага.

Галоўны герой едзе на машыне на вечарынку з напышлівымі дзяўчатамі ягонага ўзросту, алкаголем у машыне, пацалункамі, бойкай (і, спойлер, міліцыяй).

– Усім малым дзякуй! Мы зрабілі гэта! Прысвячаецца непаўторнаму юнацтву, бацькоўскім нервам і лунінецкім дыскачам! (спіс бясконцы), – напісаў у сябе на старонцы Укантакце 28-гадовы артыст.

Апошнія навіны