Казека: Цупер будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе 2018
- 24.02.2017, 18:36
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле Мікалай Казека апавёў пра вяртанне Алы Цупер у спорт пасля нараджэння дзіцяці.
– Ала ўжо трэніруецца і рыхтуецца да адказных стартаў. Можа быць, яна ўжо і не збіралася выступаць, але відавочна, што ў чалавека яшчэ застаўся рэзерв і эмоцыі. Калі ёй хочацца спаборнічаць, то такое жаданне можна толькі вітаць.
Ці цяжка вярнуцца ў добрую спартыўную форму? Усё будзе залежаць толькі ад яе самой. Аднак бачу, што Ала ставіцца да свайго вяртання ў спорт вельмі сур'ёзна. Не прапускае ніводнай трэніроўкі. І магу сказаць, што на гэты момант яна выйшла на такі ўзровень камбінацыйнай падрыхтоўкі, што можна рыхтаваць праграму скачкоў. Пасля адпачынку і пачнем гэтым займацца.
– Мікалай Іванавіч, гэта Вы чарговы раз угаварылі Алу вярнуцца ў спорт?
– Сёлета ўлетку ў нас была невялікая размова з нагоды вяртання. Але без канкрэтыкі. Потым яна сама паспрабавала, прыняла пастанову. На мой погляд, да такой пастановы Алу падштурхнуў прыклад аўстралійскай фрыстайлісткі Лідзіі Ласіла, якая прайшла праз неверагодныя выпрабаванні, але знайшла ў сабе сілы не толькі вярнуцца ў спорт, але і гучна заявіць пра сябе.
Натуральна, я мог сказаць спартоўцы: «Ала, досыць ужо! Ты і так шмат зрабіла ў спорце». Але наадварот – падтрымаў яе ў пачынаннях.
– Ала будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе 2018?
– Безумоўна. Толькі да яе і рыхтуецца, – сказаў Казека ў інтэрв'ю «Народнай волі».