На дзяржаўным рэсурсе масава прагаласавалі супраць дэкрэту Лукашэнкі
- 24.02.2017, 17:49
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by ў беларусаў спыталі, ці згодныя яны ўтрымліваць «дармаедаў».
Пытанне сфармулявана так: «Ці згодныя вы несці цяжар фінансавання дзяржаўных расходаў за беспрацоўных асоб, якія пражываюць у рэспубліцы і карыстаюцца нароўні з падаткаплацельшчыкамі бясплатнай аховай здароўя, датаванымі тарыфамі на праезд у грамадскім транспарце, субсідаванымі жыллёва-камунальнымі паслугамі і іншымі сацыяльнымі выгодамі?". Калі перафармуляваць пытанне, то ў беларусаў спыталі, ці згодныя яны з дэкрэтам №3. На гэты момант у апытанні паўдзельнічала крыху больш за 2 тысяч грамадзян. Большасць (1714 чалавек) з іх згодныя плаціць за дармаедаў грошы. То бок, людзі не падтрымліваюць дэкрэт №3.
178 чалавек (або 9% апытаных) не згодныя плаціць за іншых, а значыцца падтрымліваюць дэкрэт. 126 чалавек (6%) згодныя плаціць толькі за родных і блізкіх ім людзей.