BE RU EN

Фірташа выпусцілі з-пад варты

Украінскі алігарх быў адпушчаны пад заклад 125 мільёнаў еўраў.

Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да абароны бізнэсоўца, паведамляе «Украинская правда».

Як вядома, 23 лютага бізнэсоўцу затрымалі паводле экстрадыцыйнага запыту ЗША. Фірташ яшчэ на адзін дзень застанецца пад вартай. Экстрадыцыі ўкраінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа дамагаюцца Гішпанія, дзе яго абвінавачваюць у адмыванні грошай, і ЗША, якія абвінавачваюць Фірташа ў дачы хабару сумаю 18,5 мільёнаў даляраў за ліцэнзію на распрацоўку тытанавых радовішчаў у Індыі па-за конкурсу. 21 лютага Вышэйшы зямельны суд Вены даў згоду на экстрадыцыю Фірташа ў ЗША. Канчатковую пастанову аб экстрадыцыі прымае федэральны міністр юстыцыі. Абарона Фірташа заяўляла пра намер абскардзіць пастанову суда. У асяроддзі бізнэсоўца мяркуюць, што найбліжэйшымі месяцамі Фірташ не будзе экстрадаваны з Аўстрыі.

Апошнія навіны