BE RU EN

У Пецярбургу затрыманы падазраваны ў забойстве беларуса

  • 24.02.2017, 16:40

Інцыдэнт адбыўся пасля суботняга канцэрту гурту The Exploited.

У Пецярбургу затрыманы падазраваны ў вулічным забойстве пасля канцэрту панк-гурту The Exploited. СК схіляецца да бытавой версіі, а не ідэалагічнай, піша «Фонтанка».

Нагадаем, позна ўвечары 18 лютага на куце Браніцкай вуліцы і Клінскага праспекта ў Адміралцейскім раёне невядомы напаў з нажом на 27-гадовага мужчыну, які выйшаў з клуба «Касманаўт» пасля выступу шатландскага калектыву The Exploited. Пацярпелы памёр у машыне хуткай дапамогі, забойца схаваўся, відавочцы распавядалі пра канфлікт панкаў і скінхэдаў.

Паводле звестак «Фонтанки», напярэдадні, 22 лютага, у Пецярбургу быў затрыманы падазраваны ў забойстве. Гэта 42-гадовы Міхайлаў, які, паводле версіі следства, учыніў злачынства з асабістай непрыязнасці.

Міхайлаў затрыманы на два дні, цягам якіх следства можа звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб меры стрымання.

Апошнія навіны