У Менску адбылося рэкорднае падзенне тавараабароту
- 24.02.2017, 15:59
Жыхары сталіцы эканомяць на самым неабходным.
Раздробны тавараабарот у беларускай сталіцы ў студзені 2017 года склаў 823,2 млн. рублёў, што на 3,5% менш у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2016 года. Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, гэта рэкорднае падзенне за апошнія два гады.
Раздробны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 89,1% раздробнага тавараабароту горада, склаў 733,3 млн. рублёў (на 2,3% менш у супастаўных цэнах).
Падзенне раздробнага тавараабароту ў сталіцы ў гадавым вымярэнні назіраецца з 2016 года. У студзені мінулага года — на 0,8%, студзені-красавіку — на 0,01%, студзені-траўні — на 0,5%, студзені-чэрвені — на 0,4%, студзені-ліпені — на 0,8%, студзені-жніўні і студзені-верасні — на 1,5%, студзені-кастрычніку — на 1,8%, студзені-лістападзе — на 2,2%, за 2016 год — на 2,4%. Рост тавараабароту назіраўся толькі ў два перыяды: за студзень-люты — на 1% і студзень-сакавік — на 0,2%.