BE RU EN

Беларускі рубель абясцэніўся да трох асноўных валют

На валютных таргах 24 лютага даляр ЗША, еўра і расейскі рубель падаражэлі.

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0093 рубля (0,47%) да 1,9875 рубля.

Курс даляра вырас на 0, 002 рублі (0,11%) і склаў 1,8774 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0009 рубля (0,03%) і склаў 3,2418 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны