Фатограф з Берасця робіць чароўныя здымкі Беларусі
- 24.02.2017, 12:41
Працы Сяргея Дамброўскага рэгулярна трапляюць у рубрыку «Выбар рэдакцыі» National Geographic.
Жыхар Берасця Сяргей Дамброўскі увесь свой вольны час прысвячае фатаграфіі прыгажосці Беларусі.
Сваімі здымкамі ён даводзіць, што па чароўныя краявіды зусім не абавязкова ляцець на Балі, у Тайланд або Ісландыю, tut.by.
Сяргей займаецца фатаграфіяй даўно, але нягледзячы на вялікі стаж, сціпла называе сябе не больш, чым фотааматарам. Сяргей не здымае горы, вулканы, лагуны або акіяны. Сваю творчасць ён прысвячае Беларусі.
На фотаздымках Сяргея звыклыя месцы пераліваюца новымі фарбамі: пануры Мухавец пачынае пералівацца бурштынава-мядовымі фарбамі, павуцінне ператвараецца ў жамчужныя каралі, што ўпрыгожвае галіны дрэва восеньскай раніцай, а вечаровая рачная роўнядзь такая спакойная, што зліваецца з небам. Сяргей здымае наваколлі Берасця, Белавежскую пушчу, Браслаўскія азёры. Ягоныя фатаграфіі на вэб-сайце National Geographic рэгулярна трапляюць у рубрыку «Выбар рэдакцыі».