Максім Мірны і Трыцій Хуэй выйшлі ў паўфінал амерыканскага тэніснага турніру
- 24.02.2017, 12:19
Філіпіна-беларускі дуэт атрымаў перамогу над парай Хаас/Паспішыл.
Беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хуэй выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру ў Дэлрэй-Біч (ЗША, прызавы фонд — 600 000 даляраў), піша «Прессбол». У матчы 1/4 фіналу інтэрнацыянальны дуэт узяў верх над парай Томі Хаас (Германія)/Вашэк Паспішыл (Канада) — 7:6 (7:5), 6:2.