BE RU EN

Раўкоў распавёў аб «дзедаўшчыне» ў беларускім войску

  • 24.02.2017, 11:53

Міністр абароны назваў дзіўны метад барацьбы з нестатутнымі стасункамі – «абцінанне хвастоў».

У беларускай войску сустракаецца «дзедаўшчына», хоць і робяцца захады, каб звесці яе да нуля. Аб гэтай праблеме міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў у перадачы «Трэба разабрацца» на тэлеканале ОНТ. Яна выйшла ў свет увечары 23 лютага, паведамляе euroradio.fm.

Са слоў міністра, парушэнне статутных дачыненняў паміж вайскоўцамі («дзедаўшчына») сустракаецца ў беларускім войску месцам. Для яе выкаранення ўжываецца не толькі прафілактыка. «Метадам ужывання прэвентыўных, прафілактычных захадаў, ну а калі дзе-небудзь што-небудзь здарылася, то натуральна, і «абцінання хвастоў», мы жорстка, мэтанакіравана працуем у гэтым пытанні», — паведаміў Раўкоў.

Ён распавёў, што адзін з афіцэраў спрабаваў схаваць факт здзекаў у сваім падраздзяленні. Супраць яго распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны