Калачоў: Найлепшая форма «Растова» яшчэ наперадзе
- 24.02.2017, 10:46
Беларускі паўабаронца пракаментаваў выхад растоўцаў у 1/8 фіналу Лігі Еўропы.
Паўабаронца каманды Беларусі і «Растова» Цімафей Калачоў пракаментаваў нічыю з чэшскай «Спартай» і выхад каманды ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы ў эфіры праграмы «Усе на матч», піша «Чэмпіянат».
«Эмоцый засталося мала. Была цяжкая гульня на цяжкім полі. Сёння больш было барацьбы, бо ў такіх варунках немагчыма паказваць прыгожы футбол. І мы стараліся, і «Спарта» старалася. Галоўнае, што мы прайшлі далей. Гэта вялікі поспех для нас, нашага клуба, нашых заўзятараў.
Мы завінуліся ў гэтых гульнях, але думаю, што наша найлепшая форма яшчэ наперадзе. Засталося вельмі шмат камандаў, і на гэтай стадыі слабых ужо няма, толькі наймацнейшыя. Будзем чакаць сваё жэрабя, і спадзяюся, што яно для нас выйдзе ўдалым».