BE RU EN

Аўстралійскі мільянер з Бабруйска: З'язджалі за акіян з $90 у кішэні

Нашчадак беларускіх эмігрантаў зрабіў сваё шматмільённае багацце на онлайн-гандлі.

– Бацькі прывезлі мяне з Беларусі ў Аўстралію ў 6 гадоў, – распавёў Руслан Коган выданню myfin.by. – Камуністычная сістэма пачала раскідвацца, і яны наважылі з'ехаць з 90 далярамі ў кішэні.

Коган вырас у тандэтных шматпавярховіках Мэльбурна. Быўшы дзіцем, ён ужо займаўся бізнэсам у ачышчэнні мячыкаў для гольфа, мыў самаходы і кансультаваў у кампутарных пытаннях.

У ОФІСЕ KOGAN.COM
ФОТА: GIZMODO.COM.AU

А калі споўнілася 23, Руслан захацеў за бесцань купіць тэлевізар з ВК-экранам. І звязаўся з кітайскім прадаўцом, прыдумаўшы легенду аб тым, што ён вялікі раздробны гандляр.

У выніку яму прапанавалі звышвыгадныя ўмовы на ўсю партыю. Хлопец набраў пазык і стартаваў са сваёй онлайн-крамай. Гэтая пастанова прынесла яму багацце.

У ОФІСЕ KOGAN.COM
ФОТА: GIZMODO.COM.AU

Апошнія навіны