BE RU EN

Украінскія сілавікі прадухілілі выкраданне народнага дэпутата Ганчарэнкі

  • 23.02.2017, 17:37

Сепаратысты спрабавалі выкрасці дэпутата з мэтай катаванняў.

Супрацоўнікі пракуратуры сумесна з супрацоўнікамі Службы бяспекі ў Адэскай вобласці затрымалі злачынную групоўку, якая планавала выкраданне народнага дэпутата (фракцыя «Блок Пятра Парашэнкі») Аляксея Ганчарэнкі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў, піша unian.net. Пра гэта на брыфінгу ў Адэсе паведаміў пракурор Адэскай вобласці Алег Жучэнка. На пытанне, ці вядома, дзе зараз знаходзіцца Ганчарэнка, пракурор адказаў: «Так, ён цяпер у бяспечным месцы і дае паказанні як пацярпелы».

Да вышуку дэпутата Ганчарэнкі падключылася Служба бяспекі Украіны. Генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што народны дэпутат ад БПП Аляксей Ганчарэнка выкрадзены групай сепаратыстаў з мэтай катаванняў. Старшыня фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Ігар Грынь заявіў, што Ганчарэнку выкралі ў Адэсе сярод белага дня. Грынь таксама заклікаў кіраўніцтва праваахоўных органаў тэрмінова стварыць «спецыяльны штаб па такой крызіснай сітуацыі».

Апошнія навіны