BE RU EN

У Бабруйску ўпаў самалёт МіГ-29

  • 23.02.2017, 15:59

У вайсковага самалёта падчас разгону адбылося ўзгаранне рухавіка.

Удзень 23 лютага ў Бабруйску ўпаў самалёт МіГ.

Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

«Пры выкананні планавых палётаў падчас разгону самалёта МіГ-29 адбылося ўзгаранне рухавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны адзначылі, што інцыдэнт не пацягнуў за сабой негатыўных наступстваў дзякуючы граматным дзеянням лётчыка і кіраўніка палётаў.

«Ніхто не пацярпеў. Самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома», — падкрэслілі ў Мінабароны. Прычыны ўзгарання расследуюцца.

Пілот быў вымушаны катапультавацца. Самалёт упаў у раёне аэрадрома.

Апошнія навіны