BE RU EN

У 2016 годзе Нямеччына дабілася рэкорднага прафіцыту

  • 23.02.2017, 14:26

Даходы бюджэту ФРГ значна перавышаюць выдаткі ўжо трэці год запар.

Стабільнае развіццё эканомікі забяспечыла Нямеччыне ў 2016 годзе самы высокі прафіцыт бюджэту з моманту аб'яднання краіны ў 1990 годзе, паведамляе DW.

Перавышэнне даходаў над расходамі склала ў абсалютным вылічэнні 23,7 мільярда еўраў, што вышэй запланаваных паказчыкаў. ВУП краіны вырас на 1,9 працэнта, паведаміла ў сераду, 23 лютага, Федэральнае статыстычнае ведамства.

У ФРГ прафіцыт бюджэту фіксуецца ўжо трэці год запар. У 2015 годзе ён склаў 19,4 мільярда еўраў. Станоўчыя паказчыкі назіраліся як на федэральным, так і на зямельным і мясцовым узроўнях.

Прафіцыт быў забяспечаны такімі фактарамі, як паспяховае эканамічнае развіццё краіны, рост даходаў насельніцтва і павелічэнне падатковых паступленняў, а таксама скарачэнне ўзроўню беспрацоўя. Паводле прагнозаў экспэртаў, у 2017 год найбуйнейшая эканоміка Еўропы таксама зможа дамагчыся станоўчага сальда бюджэту.

Апошнія навіны