BE RU EN

Пад Менскам ратавальнікі знялі дзяўчынку з 65-метровай вышкі

  • 23.02.2017, 10:37

11-гадовая дзяўчынка каля вёскі Атоліна ўзлезла на вышку сотавай сувязі.

Ратавальнікі знялі з вышкі сотавай сувязі каля вёскі Атоліна 11-гадовую дзяўчынку. Яна была шпіталізаваная з пераахаладжэннем. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Увечары 22 лютага ў МНС паступіла паведамленне аб тым, што дзіця забралася на 65-метровую вышку сотавай сувязі і не можа самастойна спусціцца. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, знялі з вышкі 11-гадовую дзяўчынку. Яна знаходзілася на вышыні блізу 45 метраў.

Дзіця шпіталізаванае з агульным пераахаладжэннем арганізма.

Апошнія навіны