У Віцебскай вобласці на продаж выставяць 19 прадпрыемстваў
- 22.02.2017, 19:29
У большасці выпадкаў для продажу прапануюцца пакеты памерам 50% статутнага фонду мінус адная акцыя.
У Віцебскай вобласці для прыватызацыі прапануюцца 19 акцыянерных таварыстваў, якія цяпер кантралююцца вобласцю. Сярод іх «Віцебскія прадукты», «Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Тыраспольская ПМК», «Заходне-Дзвінскі МРС», «Віцебскгандальтэхніка», піша БелТА.
У большасці выпадкаў для продажу прапануюцца пакеты памерам 50% статутнага фонду мінус адная акцыя.
Таксама вобласць гатова прадаць свае пакеты ААТ «АТЭК» (35,15%), «Віцебскгандальбуд» (38,77%), «Жылбуд» (1,4%).
Пакет каштоўных папер ААТ «СПМК-27, г. Полацк» памерам 87,99% прапануецца для продажу праз конкурс з папярэднімі ўмовамі. Гаворка ідзе аб захаванні профілю дзейнасці акцыянернага таварыства, стварэнні 25 новых працоўных месцаў, а таксама аб неабходнасці ўнясення ў статутны фонд грашовага ўнёску, эквівалентнага 1 млн даляраў, цягам аднаго года з дня ўкладання дамовы куплі-продажу акцый.