BE RU EN

Відэахіт: Велізарны варан зайшоў паабедаць у рэстарацыю ў Аўстраліі

  • 22.02.2017, 17:35

Афіцыянтка такому кліенту не ўзрадавалася і выцягнула яго за хвост.

У аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс супрацоўніца рэстарацыі пры вінакурні Mimosa Wines выцягнула варана за хвост з установы. Відэазапіс таго, што здарылася, апублікавалі на старонцы ўстановы ў Facebook 18 лютага. За чатыры дні ролік набраў больш за 310 тысяч праглядаў, піша lenta.ru.

Як адзначаецца ў подпісу да відэа, дзяўчыну, якая не спалохалася яшчаркі, клічуць Самія.

Апошнія навіны