BE RU EN

У чацвер будзе да +7 градусаў

  • 22.02.2017, 14:39

Моцны вецер і кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў Беларусі 23 лютага.

У Беларусі 23 лютага будзе хмарна з прасвятленнямі. На значнай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (халепа, дождж).

Уначы і раніцай магчымая слабая абліваха, на асобных адцінках дарогах слізгота. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі магчымыя парывы да 15-20 м/с.

Праз узмацненне ветру ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, на паўночным усходзе - да мінус 4. Удзень - 1-7 градусаў цяпла, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны