BE RU EN

Страйк слонімскіх рабочых прымусіў начальства пайсці на перамовы

  • 22.02.2017, 11:18

Сустрэчу былі вымушаныя наведаць і прадстаўнікі ўладаў.

Пасля некалькіх пратэстаў работнікаў філіяла «Слонімскага вінзавода», адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», 21 лютага ў канцы працоўнага дня адбылася сустрэча работнікаў філіяла з дырэктарам ААТ Валерыем Гузенем. Сустрэчу таксама наведаў намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, паведамляе «Радыё Рацыя»

Валерый Гузень адзначыў, што заробак рабочым паменшыў не ён асабіста, а кіраўніцтва філіяла. Дырэктар адзначыў, што пасля далучэння Слонімскага вінзавода да Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода «Алгонь» паўстала шмат праблем. Са слоў Валерыя Гузеня, асабліва іх шмат ў слонімскім філіяле, перш за ўсё гэта звязана з рэалізацыяй прадукцыі, з абсталяваннем у цэхах, з заробкамі, але ўсе гэтыя пытанні, са слоў дырэктара, паволі будуць станоўча развязвацца.

Са слоў работнікаў філіяла «Слонімскага вінзавода», сустрэча з дырэктарам ім спадабалася і людзі спадзяюцца на лепшае.

Нагадаем, што на мінулым тыдні на Слонімскім вінзаводзе страйкавалі рабочыя разліўнога цэха №1, якія атрымалі заробкі на 70-90 рублёў меншыя, чым раней. Заробкам незадаволеныя былі таксама кладаўшчыкі, грузчыкі і кіроўцы філіяла.

Апошнія навіны