BE RU EN

Экспэрты не змаглі вызначыць прычыну смерці Чуркіна

  • 22.02.2017, 10:30

Спатрэбяцца дадатковыя аналізы і праверкі.

Нью-ёркскія медэкспэрты не змаглі высветліць прычыну раптоўнай смерці сталага прадстаўніка Расеі пры ААН Віталя Чуркіна, паведамляе «Голас Амерыкі».

Медэкспэрты прыйшлі да высновы аб неабходнасці дадатковых даследаванняў, уключаючы таксікалагічныя аналізы і іншыя праверкі.

Толькі пасля гэтага яны змогуць сказаць, чаму Чуркін раптоўна сканаў у панядзелак ва ўзросце 64 гадоў. На правядзенне дадатковых аналізаў можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.

Чуркін займаў пасаду сталага прадстаўніка Расеі пры ААН з 2006 года. Сярод паслоў дзяржаў-чальцоў Рады Бяспекі ААН ён даўжэй за ўсіх займаў гэтую пасаду.

Апошнія навіны