BE RU EN

Беларусь абмяжоўвае ўвоз свініны з рэгіёнаў Расеі ды Польшчы

  • 21.02.2017, 21:57

Абмежаванні ўведзеныя таксама на кармы і кармавыя дабаўкі расліннага і жывёльнага паходжання, у тым з птушкі і рыбы.

Беларусь прыме дадатковыя захады для абмежавання ўвозу свініны з асобных рэгіёнаў Расеі і Польшчы ў сувязі з рэгістрацыяй там новых выпадкаў захворвання жывёл афрыканскай чумой свіней (АЧС). Аб гэтым гаворыцца ва ўказанні, размешчаным на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БелТА.

Пастаўкі абмяжоўваюцца з Саратаўскай ды Іванаўскай абласцей Расеі, Мазавецкага, Люблінскага і Падляскага ваяводстваў Польшчы. Прычына такой пастановы - інфармацыя Міжнароднага эпізаатычнага бюро аб новых выпадках захворвання адчувальных відаў жывёл афрыканскай чумой свіней.

Часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з гэтых рэгіёнаў Расеі ды Польшчы распаўсюджваюцца на жывых свіней, свініну і прадукты яе перапрацоўкі, гарбарную, рогакапытную і кішкавую сыравіну, шчацінне, мяса ад дзікоў, паляўнічыя трафеі, атрыманыя ад успрымальных відаў жывёл. Абмежаванні ўведзеныя таксама да кармоў і кармавых дабавак для расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы. Акрамя таго, абмежаваны ўвоз былога ва ўжыванні абсталявання для транспартавання свіней і сыравіны (прадукцыі) жывёльнага паходжання, утрымання, забою і разбору свіней.

У дэпартаменце Мінсельгасхарча інфармуюць аб патрэбе адначасова прыняць дадатковыя захады кантролю для забеспячэння біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх формаў уласнасці.

Апошнія навіны